Акцыя "Нашы дзеці" ажыццявіла мары выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Заслонаўцы

29 декабря 2019
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягвае ажыццяўляць мары маленькіх беларусаў.Свята сёння прыйшло ў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў вёсцы Заслонаўка Аршанскага раёна. Тут выхавалі семярых дзяцей - многія з іх ужо самі сталі бацькамі. Зараз пражываюць яшчэ восем дзцяей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Старэйшыя - Анастасія, Кацярына і Улада - сталі добрымі памочніцамі і спецыяльна для гасцей сваімі рукамі спяклі пірагі. Віктар Лукашэнка з сям'ёй павіншаваў выхаванцаў гэтага дзіцячага дома з надыходзячым Новым годам і ўручыў падарункі - як і заказвалі дзеці - веласіпеды, прынтар, гаджэты і ласункі. Усе разам вадзілі карагод вакол ёлкі і сталі ўдзельнікамі сямейнага канцэрта.

Паводле слоў гасцей, такія сем'і заслугоўваюць асаблівых слоў падзякі,  бо яны дораць бацькоўскае каханне дзецям, якім яно асабліва патрэбна.