Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" прайшла ў Мінскай гарадской ратушы

15 марта 2019

Школьнікаў з усіх раёнаў сталіцы, якія маюць выдатныя поспехі ў вучобе, навуцы, захапляюцца спортам, займаюцца грамадскай дзейнасцю і валанцёрствам, запрасілі ў гарадскую ратушу. Сярод запрошаных гасцей сёння і школьнік, дзень нараджэння якога супаў з адным з галоўных святаў нашай краіны.

Чвэрць стагоддзя асноўны закон нашай краіны - Канстытуцыя - гарантуе кожнаму права на працу, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне і бясплатную адукацыю. Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" праходзіць ва ўсіх раёнах Цэнтральнага рэгіёна.