Акцыя Лета - пара актыўная прадаўжаецца

15 августа 2014

Сёння некалькі дзясяткаў праблемных падлеткаў са школ Маскоўскага раёна на некалькі гадзін адправіліся ў мінулае - наведалі новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўная мэта праекта, ідэйны натхніцель якога Мінгарвыканкам, - арганізацыя вольнага часу падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Бацькі такіх хлопчыкаў і дзяўчынак рэдка клапоцяцца пра іх вольны час на канікулах.


Акцыя Лета - пара актыўная павінна была ўжо завяршыцца. Аднак арганізатары прадоўжылі яе яшчэ на тыдзень. Кажуць, дзецям надзвычай спадабалася наведванне заапаркаў, кінатэатраў, музеяў і аквапарку.