Капсулы з зямлёй з брацкіх пахаванняў савецкіх воінаў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, сёння даставілі ў падмаскоўны парк "Патрыёт". Цырымонія закладкі адбылася каля галоўнага храма Узброеных сіл Расіі. З воінскімі ўшанаваннямі пад гукі аркестра латунныя гільзы змясцілі ў мемарыяльныя пліты музейнага комплексу "Дарога памяці". Яго даўжыня 1 418 крокаў, менавіта столькі дзён і начэй доўжылася Вялікая Айчынная вайна.
Маштабная акцыя пад назвай "Жменя памяці" прымеркавана да 75-й гадавіны Перамогі. У яе рамках зямля са шматлікіх месцаў пахаванняў савецкіх воінаў змяшчаецца ў спецыяльныя кантэйнеры - салдацкія капшукі. Іх у сваю чаргу кладуць у гільзы артылерыйскіх снарадаў. Беларускі бок ужо перадаў музею 6 817 гільз з зямлёй. Усяго ў Беларусі налічваецца больш за 9 тысяч пахаванняў Вялікай Айчыннай.













