Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" аб'яднала больш за паўтысячы чалавек на плошчы Дзяржаўнага флага

12 мая 2019
Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага праходзяць ва ўсіх кутках краіны. Асноўныя, вядома, у сталіцы. Вялікай святочнай пляцоўкай стала плошча Дзяржаўнага флага. Моладзевая акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" аб'яднала там больш за паўтысячы чалавек - гэта актывісты і ўдзельнікі грамадскіх аб'яднанняў. Дарэчы, сёння іх шэрагі папоўніліся. У такі знакавы дзень 90 акцябрат атрымалі піянерскія гальштукі, новых удзельнікаў прыняў і Рэспубліканскі саюз моладзі, а таксама грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Яркім момантам свята стала маляўнічае флаг-шоу. Яго прадэманстравалі сталічныя школьнікі.

Для школьнікаў сёння таксама падрыхтавалі квест  на веданне гісторыі і дзяржаўнай сімволікі Беларусі.