Акцыя ДАІ Бяспечнае лета штогод праходзіць у сталіцы

9 июля 2014
Падчас школьных канікул у сталіцы павялічылася колькасць дарожных аварый з удзелам дзяцей. Таму аўтаінспектары далі старт акцыі Бяспечнае лета. Супрацоўнікі ДАІ наведваюць дзіцячыя лагеры і расказваюць юным удзельнікам дарожнага руху аб правілах бяспекі на дарогах і ў транспарце. Аляксандр Харавец прадоўжыць тэму.

Дзе можна ездзіць школьнікам на веласіпедзе, якія сігналы падаваць вадзіцелям на скрыжаваннях і чым небяспечная праезная частка - правілы дарожнага руху малодшыя школьнікі ведаюць не горш за інспектара ДАІ. Прафілактычныя гутаркі інспектараў ДАІ са школьнікамі за партамі ў мінулым. Сёння праваахоўнікі на дарогах з інтэнсіўным рухам паказваюць, як на двухколавым сябры пераязджаць дарогу.
Акцыя ДАІ Бяспечнае лета штогод праходзіць у сталіцы. Інспектары наведваюць як аздараўленчыя лагеры, школы, так і рабочыя месцы дарослых. Тут яны расказваюць пра правілы бяспечных паводзін на дарогах і ў транспарце. У параўнанні з мінулым годам колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей паменшылася, аднак цяжкасць іх наступстваў узрасла.
Мяч на праезнай частцы, раптоўнае з'яўленне школьніка з-за прыпаркаваных машын, віск тармазоў і як вынік - ДТЗ. Менавіта па такім сцэнарыі часцей за ўсе здараюцца аварыі ў дварах з удзелам дзяцей. Таму супрацоўнікі ДАІ чарговы раз нагадваюць вадзіцелям: хуткасць праезду па дваровых тэрыторыях не павінна перавышаць 20 кіламетраў за гадзіну.
Акцыя Бяспечнае лета працягнецца да канца школьных канікул. А на прыканцы жніўня стартуе аперацыя Увага, дзеці.