Акцыя дарожнай міліцыі "Увага! Дзеці" стартавала ў Беларусі

25 августа 2016
Інспектары ДАІ наведаюць школы, гімназіі і дзіцячыя сады. Падчас школьных заняткаў будуць арганізаваныя дадатковыя дзяжурствы экіпажаў на пешаходных пераходах каля навучальных устаноў. Ужо пачаліся рэйды, ідзе праверка бяспекі месцаў для высадкі пасажыраў, наяўнасці дарожнай разметкі і знакаў каля навучальных аб'ектаў. Дарэчы, акцыя "Увага! Дзеці!" завершыцца 5 верасня.