Акцыя Cацыяльны патруль як экстранная дапамога

3 марта 2014

Больш за 600 чалавек без пэўнага месца жыхарства скарысталіся ёю падчас маразоў. Нагадаем, спецыялісты камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, Чырвонага Крыжа і царквы патрулявалі вуліцы горада і прапаноўвалі тым, хто не мае даху над галавой, часовы прытулак, гарачую ежу і медыцынскую дапамогу. Некалькі чалавек скарысталіся прапановай працаўладкавацца. Але, на жаль, такіх было няшмат.


Зараз акцыя Сацыяльны патруль скончаная з-за адсутнасці моцных маразоў. Дарэчы, за зіму ні адзін чалавек не загінуў ад пераахаладжэння.