Акцыя "Чысты вадаём" прадоўжыцца да канца красавіка

25 апреля 2015

Чыстыя сажалкі. Абаронцы флоры і фаўны асабістым прыкладам даказваюць, што смеццю не месца на прыродзе. Інспектары прыродааховы сумесна з Таварыствам паляўнічых і рыбаловаў прывялі ў парадак прыбярэжную паласу Пятровіцкага вадасховішча. Акцыя "Чысты вадаём" прадоўжыцца да канца красавіка. Да работнікаў усіх падраздзяленняў Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету далучацца грамадскія інспектары, члены БТПР, супрацоўнікі Мінпрыроды, прадстаўнікі органаў улады, студэнты і школьнікі.