Акцыя "Чысты лес" прайшла ў Беларусі

20 октября 2019
3 500 кубаметраў смецця. Гэта вынікі рэспубліканскай акцыі "Чысты лес". Ва ўборцы, якая праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі, прынялі ўдзел больш за 40 000 добраахвотнікаў. Найболей актыўна падтрымалі зялёную акцыю жыхары Гомельскай і Мінскай абласцей. 

Апроч добраўпарадкавання і навядзення парадку ў лясах, на прысядзібных участках і ўздоўж дарожных тэрыторый валанцёры высадзілі звыш тысячы гектараў лесу. Асаблівую ўвагу ўдзялілі месцам масавага адпачынку, а таксама памятным аб'ектам.

Акцыя "Чысты лес" праходзіць 9 гадоў. Сёлета асноўнымі ўдзельнікамі сталі школьнікі. Самым працавітым уручылі падарункавыя сертыфікаты ад Міністэрства лясной гаспадаркі.