Акцыя "Гадзіна Зямлі" - крок насустрач прыродзе

19 марта 2016

На планеце стала цёмна. Акцыя "Гадзіна Зямлі" літаральна некалькі хвілін таму (у 21:30) завяршылася ў нашым часавым поясе. Роўна ў 20:30 па мясцовым часе ва ўсім свеце па чарзе гаснуць агні ў мегаполісах. Вялікая Кітайская сцяна, Сіднэйскі оперны тэатр, Маскоўскі Крэмль, ужо пасля нас роўна на гадзіну адключаць падсвет на Эйфелевай вежы, Біг-Бэне, Калізеі. Праз некалькі гадзін цемра ахутае і Амерыку. Па традыцыі наша краіна таксама далучылася да акцыі. Зараз зноў загараюцца асноўныя праспекты беларускіх гарадоў, Нацыянальная бібліятэка і Мірскі і Нясвіжскі замкі - дэбютанты акцыі.  Цёмная гісторыя ў падрабязнасцях - у Юліі Грызунт.

Свет у цемры. Гэта не новы блокбастар пра апакаліпсіс, гэта  крок насустрач прыродзе. Менавіта пад такім дэвізам сёлета ў свеце праходзіць акцыя "Гадзіна Зямлі". У гэтыя хвіліны яна як раз завяршаецца -  агні трэба было пагасіць роўна на гадзіну па мясцовым часе ў 20:30. Упершыню ў 2007 падсвет на будынках адключылі ў Аўстраліі. Праз год далучыліся яшчэ 35 краін. Сёння гэта лічба перасягнула адзнаку 170. Наша краіна далучылася да планетарнага флешмобу  8 раз.

Ганна Дапшэвічутэ, арганізатар "Гадзіны Зямлі" ў Мінску: "Для міжнароднай супольнасці і міжнародных арганізатараў "Гадзіны Зямлі" вельмі важна,  калі падключаліся будынкі, аб'екты, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Такое дзеянне дазваляе Беларусі трапіць у табліцы гарадоў і краін - удзельнікаў акцыі крыху вышэй і больш прыкметнай стаць на фоне ўсіх астатніх краін".

Сёлета ў "Гадзіне Зямлі" дэбютуюць як раз нашы юнескаўцы - Мірскі і Нясвіжскі замкі. Для кожнага канкрэтнага будынка 1 гадзіна - нямнога. А вось разам беларусы ў 2015  сэканомілі 100.000 кілават электраэнергіі. А гэта больш за 300 гадоў працы тэлевізара! Хоць насамрэч галоўная мэта - не сэканоміць, а прыцягнуць увагу  да праблем прыроды. Сёлета арганізатары зялёнай акцыі спадзяюцца падвоіць вынік. Альтэрнатывай электронным забавам у гэты вечар сталі велапрабег, флешмобы, акустычныя канцэрты і лекцыі на тэму экалогіі - усе пры свечках.

Ія Малкіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Вельмі шмат узнікае цікавых ідэй у гэту гадзіну. Гэта нейкія акцыі, якія спецыяльна прысвечаны гэтай гадзіне, гэта нейкія мерапрыемствы, звязаныя з гульнямі ценяў, з тэатрам ценяў. Г.з. людзі такім чынам, скажам так, задумваюцца. Гэта падстава задумацца."

"Гадзіна Зямлі" - толькі адна з дзясяткаў "чыстых" акцый у нашай краіне. Напрыклад, у верасні ўжо традыцыйна беларусам прапануюць на дзень адмовіцца ад машыны, а  гэтай вясной пройдзе так званае сусветнае прыбіранне. Такія флешмобы становяцца ўсё больш папулярнымі. Бо яны не толькі карысныя, але і відовішчныя. "Гадзіну Зямлі" немагчыма не заўважыць на ёй, а як добра бачная акцыя з борта МКС. Праўда, нам застаецца толькі атрымліваць асалоду ад фатаграфій у сацсетках.

Нацыянальную бібліятэку ахутала цемра, а гэта значыць "Гадзіна Зямлі" афіцыйна наступіла і ў Беларусі. Падлічыць дакладна, колькі чалавек адключылі святло і электрапрыборы на 1 гадзіну нават у межах краіны немагчыма, але дакладна вядома, што ў 20:30 па мясцовым часе пагасне або ўжо пагас падсвет на дзясятках славутасцях планеты: Эйфелевай вежы, Біг-Бэне, Сіднэйскім оперным тэатры, Маскоўскім Крамлі, Вялікай Кітайскай сцяне. Ужо пасля завяршэння "Гадзіны Зямлі" можна адзначыцца на афіцыйным сайце акцыі, каб арганізатары падлічылі, колькі зямлян сёння зрабілі крок насустрач планеце.