Беларускі фонд міру працягвае дзякаваць за працу і міласэрнасць медыкам, якія працуюць з COVID-інфекцыяй. Сёння цёплыя словы гучалі на адрас урачоў і медсясцёр 11-й бальніцы Мінска. У барацьбу з каранавірусам там уключыліся яшчэ ў першую хвалю (у канцы красавіка). Потым быў невялікі перапынак летам. Сёння там ізноў ратуюць жыцці людзей са станоўчым тэстам на COVID. У рамках акцыі "Паклон вам нізкі - нашы дактары" Беларускі фонд міру ўручыў падзякі ўрачу-неўролагу Вользе Гіро і медсястры Жанне Салінай. А таксама медаль "Заслужаны міратворац" Жанне Казачонак - экс-галоўнаму ўрачу, а сёння старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Акцыя праходзіць па ўсёй краіне. Да ўзнагароджання прадстаўлены 475 медыцынскіх работнікаў. У сталіцы - 18. Па Мінскай вобласці яшчэ 21.













