Акцыя Беларусь супраць спайсу! прайшла ў Мінску

21 ноября 2013

Беларусь супраць спайсу! Акцыя пад такой назвай прайшла ўчора ў Мінску. У асаблівым футбольным турніры ўдзельнічалі 8 каманд: супрацоўнікі наркакантролю МУС, Міністэрства аховы здароўя, псіхолагі, школьнікі, група ананімных алка- і нарказалежных. У напружанай барацьбе перамогу ў літаральным сэнсе вырвалі вучні 49-й сталічнай школы. Серабро заваявалі дзеці з Цэнтра здаровай моладзі, а бронзу ўзяла каманда хворых на алкагалізм і наркаманію.


Падобныя мерапрыемствы праходзяць у сталіцы не першы раз. Праваахоўнікі рэгулярна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах. Напрыклад, зусім нядаўна міліцыянеры гулялі з былымі нарказалежнымі ў лазертаг і змагаліся ў хуткасці ў картынг-клубе.