Акцыя "Беларусь памятае" пашырае свой фармат

24 мая 2019

Пашырае свой фармат агульнарэспубліканская акцыя "Беларусь памятае". "Моладзевы марафон - 75" стартуе 11 чэрвеня. За паўтара месяца ўдзельнікі марафону праедуць па ўсіх знакавых мясцінах краіны і збяруць палатно з імёнамі герояў Вялікай Айчыннай вайны. Паралельна будзе арганізавана перамяшчэнне мабільнай экспазіцыі вызвалення Беларусі.

Папулярнасць акцыя "Беларусь памятае" здабыла і ў Інтэрнэце. Карыстальнікі выкладваюць з аднайменным хэштэгам фатаграфіі сваякоў-ветэранаў. Да інтэрнэт-чэленджу далучыліся вядомыя беларускія артысты, акцёры і спартсмены.