Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" праходзіць на тэрыторыі мемарыяла "Курган Дружбы"

27 июля 2019

Больш за паўтысячы  маладых людзей з Беларусі, Расіі і Латвіі далучацца да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Яна праходзіць у гэтыя хвіліны на тэрыторыі мемарыяла "Курган Дружбы". Хлопцы і дзяўчаты ўсклалі  кветкі да манументаў і затым  адправіліся на экскурсію ў мясцовы музей баявой славы. У гэтыя дні на лясной паляне непадалёк ад Кургана праходзіць міжнародны лагер "Бе-La-Русь". Традыцыі сустракацца ля моладзевага кастра - дваццаць восем гадоў. Сёлета эстафету прымае наша краіна. У праграме - творчыя конкурсы, інтэлектуальныя, кулінарныя і спартыўныя турніры.

Дэвіз гэтай змены "Раскрой свою суперсилу!". Лагер, хоць і называецца  моладзевым, але аб'ядноўвае людзей усіх пакаленняў. Сярод удзельнікаў і тыя, хто не прапусціў ніводнай  змены міжнароднага лагера.