Актыўна рыхтуюцца да прыёму замежных балельшчыкаў мінскія аб’екты харчавання

10 июня 2019

Беларуская, славянская, кітайская, японская, грузінская, італьянская – кухня на любы смак. А для тых, у каго карта госця, некаторыя кафэ прапануюць скідку на меню. Асаблівы рацыён у спартсменаў. У тым ліку для іх прадугледжаны кашэрныя, дыетычныя і вегетарыянскія стравы. Але атлетаў здзівяць не толькі смачнай і разнастайнай ежай, але і сапраўдным беларускім каларытам. А вось балельшчыкі змогуць прадэгусціраваць беларускую нацыянальную кухню больш як у 50 мінскіх установах.