Актыўнае жніво ідзе на палях па ўсёй Беларусі

27 июля 2021

Каравай гэтага года важыць ужо 2 мільёны 37 тысяч тон. У лідарах уборачнай Брэсцкая вобласць - яна па намалоце пераадолела паўмільённы рубеж. Убрана амаль траціна плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць 32,8 цэнтнера з гектара.

Актыўнае жніво ідзе на палях па ўсёй краіне, каб не страчваць ніводнага пагодлівага дня. Таксама збіраюць ураджай і іншых сельгаскультур. У выніку ўбрана 80 % азімага рапсу і 60 % льна. І тут працы могуць за тыдзень завяршыцца.

Якасць уборачнай кантралююць у тым ліку і спецыялісты Мінсельгасхарча. Мабільныя брыгады выязджаюць на маніторынг у гаспадаркі па ўсёй краіне.