Актыўная фаза беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2021" стартавала на палігоне Брэсцкі

11 сентября 2021

Актыўная фаза беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2021" стартавала напярэдадні на палігоне Брэсцкі. На пляцоўцы ваенных дзеянняў вядзенне абарончага бою. Пошук, знішчэнне, блакіраванне дыверсійных груп праціўніка і незаконных узброеных бандфармаванняў. Паводле задумы вучэнняў, усе дзеянні сухапутных войскаў падтрымліваюцца з паветра нанясеннем авіяўдараў штурмавой авіяцыяй. "Захад-2021" - гэта вучэнні абарончага характару, якія пацвярджаюць курс Беларусі на ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі і прыхільнасць саюзніцкім абавязацельствам з Расіяй. У манеўрах на тэрыторыі нашай краіны задзейнічаны 12 800 вайскоўцаў, у тым ліку 2,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў і да 50 байцоў з Казахстана са складу КСАР АДКБ. 

Манеўры спланаваныя ў 2 этапы. Першы - абарончы - праходзіць гэтымі днямі. Другі - контрнаступленне. Для адпрацоўкі задач вучэнняў "Захад-2021" на расійскіх палігонах ад Узброеных сіл Беларусі ўдзельнічаюць амаль 400 вайскоўцаў, задзейнічана больш як 30 адзінак баявой тэхнікі.