За самаадданую працу і асабісты ўклад у развіццё сталіцы. Лісты падзякі Прэзідэнта Беларусі ўручылі прадстаўнікам розных сфер дзейнасці на ўрачыстай цырымоніі ў гарадской Ратушы. Высокай узнагароды ўдастоены 110 мінчан. Сярод іх - работнікі працоўных калектываў, устаноў аховы здароўя, адукацыі, сталічных прадпрыемстваў і арганізацый - тыя, хто забяспечваюць эфектыўнае развіццё розных сфер Мінска.
Да віншаванняў далучыліся заслужаныя артысты Беларусі, танцавальныя і музычныя калектывы.
Актыў Мінска ўзнагародзілі ў гарадской Ратушы
16 февраля 2021













