Акт тэрарызму: у будынак ДАІ закінулі кактэйль Молатава

28 октября 2020

Падпал будынка ДАІ ў Мазыры кваліфікаваны як акт тэрарызму. Аб гэтым сёння заявілі ў КДБ Беларусі. Нагадаем, атака была ўчыненая напярэдадні ўначы. У будынак ДАІ закінулі кактэйль Молатава. Узбуджана крымінальная справа. Паводле звестак Следчага камітэта, нейкі мужчына падышоў з тыльнага боку будынка, разбіў шкло на першым паверсе і закінуў унутр бутэльку з палымянай вадкасцю. Пачаўся пажар, але ўзгаранне атрымалася хутка ліквідаваць. Да шчасця, ніхто не пацярпеў.

Вывучаюцца запісы з камер відэаназірання. Праваахоўнікі высвятляюць, хто можа мець дачыненне да дадзенага інцыдэнту.