Аксіёма Беларусі: шчаслівым павінна быць кожнае дзіця

1 июня 2023

Дзеці складаюць амаль пятую частку насельніцтва Беларусі. Падтрымка сямейных каштоўнасцяў, абарона правоў і інтарэсаў дзяцей - у прыярытэтах нашай дзяржаўнай палітыкі. Шматдзетным сем'ям даюць дапамогу і сямейны капітал, аказваецца таксама адрасная і сацыяльная дапамога. Асаблівая падтрымка -  сем'ям, дзе выхоўваюцца асаблівыя дзеці. Прадугледжаны таксама гарантыі ў сферы працы і жыллёва-крэдытных адносін - будуюцца новыя сацыяльныя аб'екты.

Шмат увагі надаецца ўсебаковаму развіццю маладога пакалення - толькі ў мінулым годзе 364 чалавекі адзначаны спецыяльным фондам Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Самае галоўнае, каб дзіця магло адчуць любоў і клопат сваіх родных і блізкіх. Што ёсць шчасце ў разуменні саміх дзяцей, даведвалася Вераніка Бута (падрабязнасці ў відэа).