"Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае паўдзельнічаць у акцыі

12 января 2017

Спецыялісты аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашаюць арнітолагаў-аматараў паўдзельнічаць у акцыі і дапамагчы падлічыць сталічных птушак. У выхадныя неабходна запісаць віды і колькасць птушак, якія наведаюць кармушкі ў дварах, і даслаць звесткі арганізатарам. Снегапады і маразы сталі сапраўдным выпрабаваннем для крылатых. Таму мінчанам прапануюць не толькі падлічыць птушак, але і пакарміць.

Часцей за ўсіх да кармушак прылятаюць снегіры, вераб'і і зелянушкі. Значкі з іх выявамі будуць разыгрываць сярод удзельнікаў акцыі на наступным тыдні.