Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце правядзе дзень адчыненых дзвярэй

22 февраля 2023

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі правядзе дзень адчыненых дзвярэй 25 лютага.

З абнаўленнем Кодэкса аб адукацыі ўступную кампанію ва ўстанове чакаюць некаторыя змены. Напрыклад, сертыфікат цэнтралізаванага экзамена прымуць толькі па матэматыцы. Па астатніх прадметах патрабуецца праходжанне ЦТ.

Навацыя гэтага года - прафесійна-псіхалагічная гутарка. Яе будуць праходзіць абітурыенты асобных спецыяльнасцяў, пачынаючы з 1 красавіка.

З гэтага года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце пачынае працу "школа кіравання". Навучацца ў ёй будуць старшакласнікі. І лепшыя выпускнікі гэтай школы будуць залічаны ў ВНУ без уступных выпрабаванняў.