Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі працягне супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Індыі

21 мая 2013
Сёння спікер Народнай палаты парламента гэтай краіны Мейра Кумар сустрэлася з прафесарска-выкладчыцкім складам ВНУ. Бакі абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін. У прыватнасці, у сферы вышэйшай адукацыі. Адзначым, чатыры гады таму Акадэмія кіравання падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з Міжнародным інстытутам кіравання Індыі.