Акадэмія навук і МЗС Беларусі падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве

6 октября 2017

Беларусь на маючым адбыцца саміце "Усходняга партнёрства" ў Бруселі прапануе рэалізацыю некалькіх рэгіянальных праектаў. Такая заява кіраўніка знешнепалітычнага ведамства прагучала сёння пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Акадэміі навук і МЗСа. Паводле слоў Уладзіміра Макея, гэта будуць праекты, якія цікавыя і для нашай краіны, і краін-суседзяў. У першую чаргу яны тычацца сфер транзіту, транспартнай інфраструктуры, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.