Акадэмія навук Беларусі святкуе 91-шы дзень нараджэння

1 января 2019

Акадэмія навук Беларусі 1 студзеня святкуе свой 91-шы дзень нараджэння. Мінулы год для нашых навукоўцаў стаў свайго роду справаздачным. Яны прадоўжылі работу па стварэнні новага спадарожніка зандзіравання Зямлі; распрацоўку электрамабіля. Беларусь прыняла Міжнародны касмічны кангрэс і афіцыйна ўвайшла ў Навуковы камітэт антарктычных даследаванняў. У новы год даследчыкі ўступаюць з прагрэсіўнымі і канкурэнтаздольнымі праектамі.

Наталля Тарасюк сустрэлася з лепшымі навукоўцамі краіны.

Палімерныя мембраны могуць ачышчаць ваду, падзяляць вадкасці і газы, прымяняцца ў малочнай прамысловасці, вінаробстве. Як дадаць у склад мембраны наначасціцы, каб "запраграмаваць" пад канкрэтны алгарытм дзеянняў, ведае Таццяна Пліско. За сваю распрацоўку яна атрымала прэміі Акадэміі навук і Алфёраўскага фонду для маладых навукоўцаў.

Беларускія плёнкі складуць канкурэнцыю імпартным па частцы больш высокай прадукцыйнасці і меншага кошту. Асноўная задача на гэты год - павысіць устойлівасць да забруджванняў і павялічыць тэрмін службы. Адабраць статус манапаліста ў адной з замежных кампаній па вытворчасці абсталявання мае намер і наш Інстытут фізікі. Доследны ўзор беларускага аналага ўстаноўкі, цана якой дасягае аднаго мільёна долараў, ужо гатовы.

Кіраўнік Інстытута фізікі і навуковец года Мікалай Казак у навуцы больш чым паўстагоддзя. Акрамя распрацовак у якасці дэпутата падрыхтаваў 5 законаў у галіне навукова-тэхнічнай інавацыйнай дзейнасці. У новым годзе ў інстытуце будуць рабіць стаўку на лазерныя тэхналогіі. Размова ідзе аб перадачы зашыфраваных звестак, напрыклад, у космас. Асаблівыя надзеі і на метаматэрыялы.

Сфера ўзаемных інтарэсаў - тэрагерцавае выпраменьванне. Яно можа "прасвечваць" прадметы, г. зн. дапамагаць у выяўленні зброі або выбуховых рэчываў.

З нядаўняга часу кожны беларус можа насіць у сваёй кішэні плён айчыннай навуковай думкі. Размова ідзе пра дадатак "Надвор'е ў кішэні", які можна запампаваць на свой смартфон. Яго распрацавалі нашы навукоўцы. Тэставая версія дадатку ўжо даступная на Play Market.