Акадэмія навук Беларусі і Алфёраўскі фонд назвалі пераможцаў конкурсу маладых навукоўцаў

9 января 2018

Прэміямі адзначаны работы ў галіне квантавай інфарматыкі, а таксама звязаныя з фотаэлектрахіміяй паўправаднікоў. Дыпломы пераможцам уручаць напярэдадні Дня беларускай навукі. Сёлета ён адзначаецца 28 студзеня. Таксама лаўрэаты атрымаюць грашовыя прэміі. Конкурс праводзіцца ўжо чацвёрты раз для падтрымкі маладых даследчыкаў.