Аграпрамысловы комплекс сёння на асаблівым кантролі МУС

27 марта 2019

Парушэнне працоўнай дысцыпліны і ахова сельскагаспадарчых участкаў. Аграпрамысловы комплекс сёння на асаблівым кантролі МУС. Мэта маніторынгаў - папярэдзіць правапарушэнні на аб'ектах у перыяд падрыхтоўкі і правядзення пасяўных работ. Сярод самых частых парушэнняў - разукамплектаваная сельгастэхніка. Месцы рамонту і падрыхтоўкі да пасяўной трактароў, сеялак і іншай тэхнікі размешчаны на тэрыторыі гаспадарак хаатычна, што не дазваляе якасна праводзіць тэхагляд. 

У Маладзечанскім раёне рэйдавыя групы вынеслі 14 прадпісанняў кіраўнікам гаспадарак. Актуальнай застаецца тэма выканання працоўнай дысцыпліны. Так, у адной з гаспадарак раёна ў стане алкагольнага ап'янення быў заўважаны начны вартаўнік.