Агракамбінат "Ждановічы": гародніна ў цяпліцах, духмяны ўраджай на кветкавых плантацыях

31 января 2021
Багаты ўраджай круглы год. Свежую гародніну аграрыі вырошчваюць у цяпліцах. Напрыклад, у агракамбінаце "Ждановічы" зараз збіраюць агуркі - за дзень ад 10 да 16 тон прадукцыі. Сярэдняя ўраджайнасць - каля 50 кілаграмаў з метра квадратнага. Дарэчы, вырошчваюць іх на мінеральнай ваце - без хіміі. Камфортныя ўмовы ствараюць таксама з дапамогай кропельнага паліву і лямпаў. Агульная плошча закрытага грунту ў гаспадарцы - больш як 30 гектараў.