Тут адзін з самых высокіх ураджаяў збожжавых у краіне, яго мяса-малочную прадукцыю любяць, а тыя, хто яе вырабляе, жывуць не інакш як у вёсцы будучыні! Агракамбінат "Сноў" гэтымі днямі адзначае 70-годдзе. Некалі калгас імя Калініна ў Нясвіжскім раёне, а зараз легенда беларускага аграпрамысловага комплексу - гэта амаль 2 тысячы работнікаў і больш як 300 відаў толькі мясных далікатэсаў і кансерваў. Адзін з апошніх экспартных кантрактаў - з Узбекістанам. Да юбілею сам СВК падрыхтаваў сабе важкі "падарунак" - гэта больш за 40 тысяч тон збожжа, сабраных сёлета з палёў прадпрыемства. Больш за ўсё, жыхары "Снова" ганарацца нават не вытворчымі дасягненнямі, а сваім жа аграгарадком.
Святочныя мерапрыемствы агракамбіната "Сноў" пачнуцца заўтра а 15-й гадзіне. Узнагароды найлепшым работнікам сельгаспрадпрыемства ўручаць у тым ліку і ганаровыя госці юбілею, сярод якіх губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і міністр сельскай гаспадаркі Іван Крупко.













