Аграгарадок Ракаў сёлета адзначыць круглую дату

2 июня 2020
Аграгарадок Ракаў сёлета адзначыць круглую дату – у верасні споўніцца 555 гадоў з дня першага  згадвання  мястэчка ў пісьмовых крыніцах. Там шмат славутасцей, якія ўяўляюць цікавасць для турыстаў. Да таго ж  штогод  напрыканцы лета  ў  аграгарадку праводзіцца маштабны "Ракаўскі фэст". 
Напярэдадні вялікага юбілею Надзея Сербіненка адправілася ў аграгарадок у Валожынскім раёне.

Ракаў  - "паўночныя Афіны" Беларусі

Яшчэ ў 1908 годзе пісьменніца Эліза Ажэшка назвала Ракаў "паўночнымі Афінамі". Падабенства ёсць. Населены пункт размясціўся на пагорках. І цікавыя славутасці таксама маюцца. Экскурсію  па старажытным Ракаве  нам правядзе Юлія Макінка  - карэнная жыхарка, мясцовы дэпутат, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў, а яшчэ  прафесійная цымбалістка.

Ракаў  - адзін з цэнтраў культурнага і духоўнага жыцця Беларусі

Ракаў на працягу многіх стагоддзяў з'яўляўся адным з цэнтраў культурнага і духоўнага жыцця Беларусі. Адсюль да Валожына  38 кіламетраў, а да Мінска ўсяго 24. Многія выбітныя гістарычныя падзеі звязаны з гэтым месцам. Тут праязджалі паслы еўрапейскіх манархаў, маршыравалі арміі польскіх каралёў і літоўскіх князёў, недалёка адсюль пачынаў свой паход на Маскву Напалеон. Яшчэ ў Ракаве заўсёды жылі таленавітыя майстры. 

Будаўніцтва новага аб'екта ў Ракаве

Ракаў па-ранейшаму цікавы для падарожнікаў з усяго свету дзякуючы сваёй багатай гісторыі. Зараз у аграгарадку ідзе будаўніцтва новага аб'екта  па ініцыятыве праваслаўнай царквы. Гараджане ідэю падтрымалі.

Ініцыятывы мясцовых дэпутатаў у прамых эфірах "Інстаграм"

На першую інстаграм-ініцыятыву  пабудаваць альтанку ў старадаўнім парку Здзяхоўскіх  ужо адгукнуліся мясцовыя. Так што хутка Ракаў стане яшчэ больш прывабным не толькі для гасцей, але і для саміх жыхароў аграгарадка.