Аграгарадок Лясны і вёска Бараўляны значна зменяць свой выгляд

30 марта 2016

Дзіцячы сад на 230 месцаў, праект новай школы і вялікая канцэртная пляцоўка - сёлета аграгарадок Лясны і вёска Бараўляны значна зменяць свой выгляд. Добраўпарадкаванне населеных пунктаў пачалося летась. За год тут аднавілі больш за сотню аб'ектаў. Правялі рамонт устаноў адукацыі, медыцынскай дапамогі і жылых дамоў, а таксама стварылі больш за 350 парковачных месцаў. Сёлета плануюць правесці рамонт ліўнёвай каналізацыі.

Праграма па добраўпарадкаванні малых гарадоў у Бараўлянах і аграгарадку Лясны разлічана на два гады. На мадэрнізацыю і абнаўленне сацыяльных аб'ектаў выдаткавана больш як 500 мільярдаў рублёў.