Аграгарадок Барздоўка папоўніў карту газіфікаваных населеных пунктаў паўночнага рэгіёна.

7 сентября 2016

Гэта ўжо 109-ы сельскі пункт вобласці, куды прыйшло блакітнае паліва, а значыць, і цяпло. З нагоды важнай падзеі тут запалілі сімвалічны факел. Жыхары Барздоўкі і суседніх вёсак ужо стварылі кааператыў па газіфікацыі жыллёвага фонду. Больш утульна стане ў мясцовым дзіцячым саду і школе - пакуль яны ацяпляюцца кацельняй, якая працуе на мясцовых відах паліва. Аграгарадок з дзеючым газаправодам злучыла ветка даўжынёй 13 кіламетраў. Дарэчы, яе будаўніцтва заняло адзін месяц замест меркаваных чатырох. Апошні раённы цэнтр паўночнай вобласці Беларусі быў газіфікаваны ў 2007 годзе. З тых часоў ідзе праца па газіфікацыі малых сельскіх населеных пунктаў.