Аграэкатурызм стане яшчэ больш папулярным

11 октября 2013
У Беларусі стартуе піяр-кампанія экалагічнага адпачынку Простыя рэчы. Яна разлічаная на год. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Уздоўж дарог з'явяцца тэматычныя плакаты Смачна, як у бабулі, Адпачывайце ў вёсцы. Таксама пройдуць конкурсы дзіцячых малюнкаў, творчыя канферэнцыі і фестываль традыцыйнай кухні.