Аграрыі завяршаюць палявы сезон

28 октября 2019
Надвор'е  апошнія тыдні толькі спрыяла рабочаму настрою. Ранняя вясна, гарачае лета  і анамальны кастрычнік дазволілі нарыхтаваць больш кармоў. У гаспадарках ідзе чацвёрты ўкос траў. Гэта рэдкасць. Падрабязна Юлія Токар.

У аграрыяў апошні рывок. У найбліжэйшы час плануюць завяршыць палявы сезон. Зараз ідзе нарыхтоўка кукурузы на зерне. У гаспадарцы "Крутагор'е-Петкавічы" Дзяржынскага раёна працуюць і пасля захаду сонца. Прыгожыя кадры здымаюць стомленасць.

За тэхналогіямі сочаць пільна. Патраціць менш энергарэсурсаў дазваляе тэхналогія плюшчэння. Кукурузнае зерне з камбайна адразу трапляе на апрацоўку, г.з. не мае патрэбы ў сушцы. А галоўнае - мінімізуе страты. 

Па выніках гэтага сезона гаспадарку ў Дзяржынскім раёне ўжо можна лічыць перадавой. Усе паказчыкі ў параўнанні з мінулым годам палепшылі. 

Спрыяльнае надвор'е яшчэ вясной і такі гарачы кастрычнік у гэтым сезоне дазволілі аграрыям нарыхтаваць значна больш кармоў. Гэта, напрыклад, ужо чацвёрты укос траў. Тэхніка актыўна ўбірае бабова-злакавую сумесь: люцэрну, канюшыну і фестулоліум.

Свае плюсы ад высокіх тэмператур, а сярэднясутачная ў гэтым месяцы была на 8-9 градусаў вышэйшай за кліматычную норму, ёсць і для азімых.

Гаспадарскі падыход да кожнага з этапаў сельгасработ дазваляе аграрыям атрымліваць добрыя вынікі  не толькі падчас уборкі хлеба, але і нарыхтоўкі кармоў. Назапасіць іх восенню ўдосталь -  гэта атрымаць дастаткова малака і мяса  зімой і вясной.