Масавая ўборка збожжа ў гаспадарках Мінскай вобласці. Паўтары тысячы камбайнавых экіпажаў і 9 тысяч механізатараў. Аграрыі з усёй Мінскай вобласці зараз актыўна збіраюць ураджай. Пад азімым рапсам амаль 100 тысяч гектараў, палову ўжо абмалацілі. Разам з гэтым бункеры напаўняюцца залатым зернем пшаніцы, жыта, трыцікале. Так, каравай Мінскай вобласці ўжо важыць больш за 200 тысяч тон. Усяго за сезон хлебаробы плануюць намалаціць мільён 800 тысяч тон збожжа.
Разам са жнівом рыхтуюць і глебу пад будучы ўраджай. Аграрыі апрацоўваюць палі, уносяць угнаенні і мінеральныя рэчывы. Сяўба азімых запланавана на канец лета - пачатак восені.













