Аграрыі цэнтральнага рэгіёна ўбралі амаль 80 % кукурузных палёў

1 ноября 2021

Больш за 370 тысяч тон кукурузы нарыхтавалі аграрыі Мінскай вобласці. Убралі 80 % палёў з бурштынавым зернем. Тэмпы вышэйшыя за леташнія. Радуе і ўраджайнасць фуражнай культуры. Пажыўныя пачаткі забяспечаць добрую кармавую базу. Дарэчы, усяго пад кукурузу на зерне і сілас у рэгіёне адвялі звыш 250 тысяч гектараў. Убраць усё трэба да 7 лістапада. Зрэшты, многія раёны ўжо на фінішнай.

Нарыхтоўка салодкіх караняплодаў

Зараз у Нясвіжскім раёне ўбіраюць цукровыя буракі. Пад салодкім караняплодам амаль 3 з паловай тысячы гектараў. З аднаго, напрыклад, у гаспадарцы "Лань-Нясвіж" у сярэднім збіраюць 50 тон. Завяршыць работы плануюць праз некалькі дзён.

Своечасовае ўзняцце зябліва - зарука добрага ўраджаю

Усю тэхналогію і аптымальныя тэрміны выконваюць таксама ў сезоннай апрацоўцы глебы пад сяўбу яравых. Зябліва ўзнялі на плошчы больш за 10 тысяч гектараў. Разам з ўзворваннем уносяць і арганіку.