Аграрыі пачалі другі ўкос травы

4 июля 2022

Для беларускіх аграрыяў стаіць задача - цалкам забяспечыць уласную жывёлагадоўлю кармавой базай. І яна выканальная. У многіх гаспадарках ужо пачалі другі ўкос травы. За сезон неабходна ў поўным аб'ёме назапасіцца высакаякаснай зелянінай, каб павялічыць вытворчасць малака і мяса. Корм сельгаспрадпрыемства закладваюць як у сіласныя траншэі, так і прэсуюць у спецыяльную плёнку. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці лідар у нарыхтоўцы травы - Шчучынскі раён.

Нарыхтоўка кармоў для аграрыяў - перыяд не менш адказны, чым жніво. А таму на палях задзейнічана ўся тэхніка.