Аграрыі працягваюць працу на палях. Паўмільённы рубеж сёння пераадолее Мінскі рэгіён. Хлебныя нівы ўбралі амаль на 30 %. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па вобласці амаль 37 ц/га. У гаспадарцы "Агранёманскі" Стаўбцоўскага раёна, напрыклад, ужо абмалацілі азімы рапс і яравы ячмень. Зараз тэхніка выйшла ў палі з азімым жытам. Культура дае па 45 ц/га. Залатое збожжа збіраюць 9 камбайнавых экіпажаў: штодзённы намалот зерня - каля 500 т.
На збожжасушыльны комплекс ураджай паступае з вільготнасцю 15-16 %. За гадзіну да патрэбнай кандыцыі даводзяць 40 т збожжа, за суткі - каля 300.













