Агітпрабег "Мінск-Хатынь-Дальва" прайшоў у Лагойскім раёне

21 сентября 2021

Нягледзячы на дождж - з мірам у душы і сэрцы. У Лагойскім раёне сёння прайшоў штогадовы агітпрабег "Мінск-Хатынь-Дальва". Сёлета яго было прынята правесці менавіта ў  Міжнародны дзень міру. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні найбліжэйшых школ, студэнты Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву,  БДУІРа і радыётэхнічнага каледжа. 

Завяршыў прабег мітынг-рэквіем, прысвечаны жыхарам Дальвы, спаленым падчас Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да манумента.