Агенцтва тэлевізійных навін па выніках штогадовага конкурсу - лепшае сярод электронных СМІ

16 февраля 2016

Агенцтва тэлевізійных навін - лепшае сярод электронных СМІ ў штогадовым творчым конкурсе Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі Беларусі. Нашы калегі атрымалі высокія ўзнагароды за арыгінальныя ідэі пры падрыхтоўцы сюжэтаў пра Узброеныя Сілы нашай краіны. Перамога ў некалькіх намінацыях і асабістая падзяка ад кіраўніка ваеннага ведамства Андрэя Раўкова. 

Сярод пераможцаў журналісты аддзела крымінальных навін АТН Віялета Сакаловіч, Аляксандр Смірноў, Дзмітрый Лукша і Уладзімір Каралёў. Віншуем калег!