Агенцтва тэленавін сёння запускае праект пра шматдзетныя сем'і "Родныя людзі"

19 сентября 2019

Пра сем'і, дзе ёсць месца дзіцячаму смеху на розныя галасы! Агенцтва тэленавін сёння ўвечар запускае новы праект "Родныя людзі". Гэта цыкл фільмаў пра шматдзетныя сем'і. У адной з такіх творчая каманда праекта правядзе некалькі дзён і адчуе на сабе іх радасці і нягоды, перамогі або расчараванні. Героі першай серыі - сям'я Івашка з Мінска з сямі чалавек.