Агенцтва тэленавін працягвае прэм'ерны паказ унікальнага праекта "Тэхніка і асобы парада"

23 июня 2018

Напярэдадні Дня Незалежнасці Агенцтва тэленавін працягвае прэм'ерны паказ унікальнага праекта "Тэхніка і асобы парада". Эксклюзіўныя кадры аб стварэнні сучаснай ваеннай тэхнікі, яе эвалюцыі, а таксама аб тых, у чыіх руках яна становіцца грознай зброяй. 3 ліпеня ў парадным разліку пройдзе і курсант універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Дзмітрый Галубовіч. Аб маючай адбыцца падзеі, а таксама аб службе і хобі ён распавядзе сам.