Агенцтва тэленавін працягвае новы праект. "Савушкін прадукт"

21 декабря 2017

Агенцтва тэленавін працягвае новы праект аб вядучых беларускіх кампаніях, якіх аб'ядноўвае Беларуская гандлёва-эканамічная палата. Іх задача - у тым ліку і прасоўванне нашай прадукцыі за мяжу. Так малочны гігант "Савушкін прадукт" ужо даўно адгружае сваю прадукцыю самалётамі і з Брэста пастаўляе свае вырабы ў далёкія Арабскія Эміраты і краіны Афрыкі. Сёлета прадпрыемства ўвайшло ў топ самых хуткарастучых кампаній, прадстаўленых на расійскім рынку (відэа).