Агенцтва тэленавін пачынае новы праект да 65-годдзя БелГПП

19 декабря 2017

Найбуйнейшы бізнес-саюз краіны - Беларуская гандлёва-прамысловая палата - адзначае юбілей. 65 гадоў. Для актыўнага прасоўвання нацыянальнага экспарту палата аб'яднала больш за дзве тысячы прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія сёння прадстаўляюць увесь спектр беларускага бізнесу. Ад машынабудавання і прадуктаў харчавання да воблачных тэхналогій і праграмавання. Сёння прадстаўнікі палаты працуюць у 30-ці краінах - фактычна на ўсіх кантынентах.

Агенцтва тэленавін пачынае новы праект. Ён адкрые яркія, а магчыма, і нечаканыя бакі ключавых гульцоў рынку. Гомсельмаш. Сёлета прадпрыемства пашырыла геаграфію экспарту і пабіла рэкорд па ліку распрацовак новых камбайнаў (відэа).