Да Дня Перамогі толькі ў Мінску падрыхтавалі больш за 150 мерапрыемстваў. У афішы - памятныя аўтапрабегі і флэшмобы, інтэрактыўныя выставы і канцэрты.
Вялікі святочны марафон 9 Мая адкрые рэспубліканская акцыя "Беларусь Памятае!": а 11-й гадзіне на плошчы Перамогі адбудзецца патрыятычнае "Шэсце пакаленняў". Ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі і працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь. Далучыцца да калоны можа кожны. Завершыцца акцыя ўскладаннем кветак да манумента. Усе ўрачыстасці тэматычна аб'яднае Год гістарычнай памяці: святочныя мерапрыемстваў пройдуць ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы. Адной з цэнтральных пляцовак стане парк Перамогі. Там выступяць аркестры, будуць гучаць патрыятычныя песні. Таксама разгорнуцца інтэрактыўныя пляцоўкі і выстава ваеннай тэхнікі. Яшчэ адна агульнагарадская лакацыя з шоу і гандлёвымі радамі будзе працаваць каля Палаца спорту.
Увечары майскую праграму прадоўжыць гала-канцэрт "Памяць пакаленняў" на плошчы Перамогі (пачатак у 21:30). Кульмінацыяй свята стане феерверк. Неба над Мінскам расфарбуецца ў 23:00 з шасці пунктаў: паркаў Янкі Купалы, Паўлава і Уга Чавеса, а таксама каля "Чыжоўка-Арэны", з набярэжнай вадасховішчы Дразды і каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Афіша мерапрыемстваў на 9 Мая 2022 года ў Мінску
6 мая 2022













