Афіны ў цэнтры Мінска

30 июля 2018

Гэтым разам беларуская сталіца прымала каларытную краіну Балканскага паўвострава - Грэцыю. Ля ратушы можна было не толькі пачаставацца нацыянальнымі стравамі альбо прымерыць адзенне багінь Алімпа, але і ўзяць майстар-клас па сіртакі і хасапіка - адмысловых ваенных танцах. Імправізаваны канцэрт пад адкрытым небам ладзіўся цэлы дзень.

У гэтыя выхадныя вуліцы Верхняга горада ў літаральным сэнсе зайгралі. Вулічныя музыкі выканалі свае аўтарскія песні і кавер-версіі падчас музычнага праекта "Пешаходка".