Аферысты скарысталіся 140-м указам па растаможцы аўтамабіляў на льготных умовах

8 марта 2020
Амаль год назад у Беларусі ўступіў у сілу 140-ы ўказ, паводле якога інваліды і шматдзетныя сем'і могуць растаможыць  аўтамабіль на спецыяльных ільготных  умовах. Для гэтай катэгорыі асоб кошт збору будзе ўдвая ніжэйшы. Але на такую  сацыяльную ініцыятыву паклалі вока аферысты, якія масава ўвозяць у Беларусь аўтамабілі з-за мяжы, афармляючы іх на катэгорыю грамадзян, якая падпадае пад ільготу. Вось і атрымліваецца, паводле дакументаў інваліды і шматдзетныя купляюць рарытэтныя аўтамабілі векавой даўнасці, спарткары і машыны прэміум-класа. А па факце, афармляючы для кагосьці дакументы, людзі не бачаць, што прывозяць на іх імя.

З аднаго боку, усе ў плюсе - перагоншчыкі, якія зніжаюць кошт аўто за кошт таннай растаможкі, і самі льготнікі, якія зарабляюць за такую здзелку  некалькі сотняў долараў. Але што чакае ўдзельнікаў гэтай схемы ў будучыні? Уладзімір Каралёў задаў гэтае пытанне спецыялістам. Калі плюс можа прывесці да сур'ёзных штрафаў і нават крымінальнай справы? Расследаванне "Галоўнага эфіру" (відэа).