Адрасны падыход да патрэб мінчан

29 января 2014

Адрасны падыход да патрэб мінчан, увядзенне дадатковых месцаў і новых аддзяленняў у дамах-інтэрнатах. З мэтамі на гэты год вызначыліся сацыяльныя работнікі сталіцы падчас пасяджэння калегіі. Сярод галоўных пытанняў і ўдасканаленне безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Актуальным застаецца пытанне прыстасаванасці гарадскіх вуліц і дваровых тэрыторый для перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў. Самымі безбар'ернымі лічацца Маскоўскі, Савецкі і Кастрычніцкі раёны.


Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: У камітэце па працы рэалізуюцца тры гарадскія праграмы. Гэта падтрымка мацярынства і дзяцінства, падтрымка пажылых і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, падтрымка людзей з абмежаванымі магчымасцямі.


Дарэчы, за мінулы год павялічылася нараджальнасць, а таксама колькасць шматдзетных сем'яў. У сталіцы стала на 12 тысяч немаўлят больш, а сямейных пар, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, налічваецца амаль 9 тысяч.