Адміністрацыя Прэзідэнта ў маі правядзе прамыя тэлефонныя лініі

10 мая 2020
Штодня з 9 раніцы да апоўдня  жыхары любога населенага пункта змогуць аператыўна звярнуцца па ўсіх пытаннях  да памочнікаў Кіраўніка дзяржавы - прадстаўнікоў у канкрэтным рэгіёне. Так, заўтра  ў Брэсцкім аблвыканкаме прамую лінію правядзе  Анатоль Маркевіч. Юрый Шулейка адкажа на пытанні грамадзян 12 мая  ў Гомельскім аблвыканкаме. У Віцебскім  13 мая на сувязь выйдзе Анатоль Ліневіч. Прамыя лініі таксама пройдуць 14, 15, 18 і 19 мая.